We’ve updated our Terms of Use to reflect our new entity name and address. You can review the changes here.
We’ve updated our Terms of Use. You can review the changes here.

Dzikaje Paliavannie (Wild Hunting)

by Lutavierje

/
  • Streaming + Download

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    Purchasable with gift card

      €8 EUR  or more

     

  • Compact Disc (CD) + Digital Album

    CD (digipack) with 10 cards-liners (limited edition)

    Includes unlimited streaming of Dzikaje Paliavannie (Wild Hunting) via the free Bandcamp app, plus high-quality download in MP3, FLAC and more.
    ships out within 7 days

      €12 EUR or more 

     

  • Full Digital Discography

    Get all 5 Lutavierje releases available on Bandcamp and save 30%.

    Includes unlimited streaming via the free Bandcamp app, plus high-quality downloads of Na Kupallie, Upior (single), Dzikaje Paliavannie (Wild Hunting), Lilije (single), and Songs of Poured Clouds. , and , .

    Purchasable with gift card

      €18.90 EUR or more (30% OFF)

     

1.
Kupala 04:57
Купала Купала на Йвана! А на Йвана ночка й мала, Купала на Йвана! Купала на Йвана! А на Йвана сонца йграла, Купала на Йвана! Купала на Йвана! Дзе Купала начавала, Купала на Йвана! Купала на Йвана! Начавала ў чыстым полі Купала на Йвана! Купала на Йвана! Чым Купала вячэрала Купала на Йвана! Купала на Йвана! Вячэрала белым сырам Купала на Йвана! Купала на Йвана! Чым Купала запівала Купала на Йвана! Купала на Йвана! Запівала гарэліцай Купала на Йвана!
2.
Дзікае паляванне Хараство зімовай сцюжы Ў цішыні лясных муроў. З ледзяных пагоркаў льюцца Песні ярасных вятроў. Блішчуць дзіды снежных вояў – Гай ялінаў векавых, Нібы ўсе ў пярсцёнках пальцы: Іней зранку скрасіў іх. Дзе ж ты мой мілы, сокал сізакрылы? Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Дзе ж ты мой мілы, сокал сізакрылы? Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Ў ледзяныя пляце косы Вецер плыні ручаёў. Шлюць шалёныя нябёсы Палявання дзікі вой. Смерць у твар пакорны гляне, Дух нястомны абміне. Загарне у белы саван, Згубіць ў ледзяной труне! Дзе ж ты мой мілы, сокал сізакрылы? Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Дзе ж ты мой мілы, сокал сізакрылы? Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы! Раскажы мне праўдачку, дзе ж ты мой мілы!
3.
Vyraj 05:47
Вырай Па-за мроямі начнымі, Ў белым холадзе зор, Стаіць ад стварэння свету Ўбіты волатам кол. А уніз струменем льецца Песень дзіўны лад. Б’ецца, б’ецца Сусвету сэрца – Казачны вырай-сад. Адпусці, Баюн, на волю Струн птушыны грай Ды услед пусці стралою Сказ пра дзіўны край. Па-за мроямі начнымі, На птушыных шляхах, Грукае нябесны молат Кузні, сцятай у льдах. У світанак ноч куецца – Сыпле ўніз зоркапад. Б’ецца, б’ецца Сусвету сэрца – Казачны вырай-сад.
4.
Lileji 03:54
Лілеі Выпадак нечуваны: Пані забіла пана, Забіла і хавае Ля ручая, у гаі. Забіла і хавае Ля ручая, у гаі. Там лілеі саджае, Кветкам гэтак спявае: “Так расціце высока, Як ляжыць пан глыбока. Як ляжыць пан глыбока, Так расціце высока!” Едуць, едуць па мосце Ўсё няпростыя госці: Конікі пыл ўздымаюць, Востры шабелькі ззяюць, - Браты пана з’язджаюць, Гаспадыню вітаюць. Як удваіх у пані гасцілі, Так яе й палюбілі – То надзея іх точыць, То агорне трывога. Без яе жыць не хочуць, Жыць з ёй разам не могуць. Надыходзіць нядзеля, Надыйшоў час вяселля. Ледзь зардзеў дзень на ўсходзе – Два панічы выходзяць, Ходзяць, кветкі збіраюць, Вянкі любай сплятаюць. Пані ўзяла першы вянок, Ўсхвалявана пытае: “Чые ж гэта лілеі, Хто мой муж, хто каханы? Чые ж гэта лілеі, Хто мой муж, хто каханы?” Вецер ўзвыў, свечы згаслі, Крочыць асоба ў белым, Йдзе знаёмай хадою, Грозна грукае зброяй, Спадылба пазірае, Голасна прамаўляе: “Вы мае, вянок мой, Кветкі з майго кургана. Скончыце страшны бой! Я ваш брат, я муж твой. Вы мае, вянок мой, Далей - ў вечны спакой! Вы мае, вянок мой, Далей йдзем на свет той”
5.
Litva 04:33
Літва Літва! Ты як здароўе ў нас, мая Айчына!.. Што ты варта, ацэніць той належным чынам, Хто цябе ўтраціў. Вось красу тваю жывую Бачу зноў і апісваю, бо скрозь сумую. З’яві свой цуд, каб зноў Сустрэцца нам з табой, Дазволь душы маёй, Ахопленай тугой, Пераляцець туды, Дзе поясам блакіту Над Нёманам лясныя Пагоркі апавіты. Равеснікі дынастыі князёў літоўскіх -- Ў Белавежы, у свіцязянскіх, кушалёўскіх Лясах і цёмных пушчах дрэвы-старажылы! Красы чарамі вы мяне прываражылі. Літоўскія лясы! Хто ў родзе чалавечым Прайшоў праз нетры іх, Праз самую густэчу? Багатая зямля Ляжыць – не надзівіцца, Галоўная раслін І зверыны сталіца. Літоўскія лясы! Хто ў родзе чалавечым Прайшоў праз нетры іх, Праз самую густэчу? Багатая зямля Ляжыць – не надзівіцца, Галоўная раслін І зверыны сталіца. А ў самым асяродку Нетры, па паданні, І дапатопны тур, І зубр свае ўладанні З мядзведзем у суседстве Маюць, як магнаты, - У кожнага свой двор, Пасад, свае палаты.
6.
На хвилях віків Не могили, а чайки степами пливуть. Сиве мрево — як сум... Кошовий щось невесел. Із тяжкого походу вертають, мабуть, Що, не маючи весел, мечами гребуть. Із тяжкого походу вертають, мабуть, Що, не маючи весел, мечами гребуть. Море дибить вали, мов коней норовистих, На гребінь новий підійма, підійма... І гребе товариство, гребе товариство, І не зна товариство, що Січі — нема... І гребе товариство, гребе товариство, І не зна товариство, що Січі — нема... З яничарських морів та до рідного ж краю, По зіркам і по сонцю звіряючи путь, Все гребуть і гребуть, гребуть і — не знають, Що уже ж не на Січ, а у вічність гребуть. Все гребуть і гребуть, гребуть і — не знають, Що уже ж не на Січ, а у вічність гребуть.
7.
Там, на горцы... Над прасторамі дрыгвы, У цемры, між ялін замшэлых, Скарбы Ведзьмінай гары Ў ценях схованы знямелых. Неба нізкага блакіт Тоне ў мяккай коўдры хмараў, Ветраў звонкіх доўгі свіст Моўкне ў цішыні цяжарнай... Там, на горцы, Там, на белай, Хіжым вокам Сочыць неба. Там, на горцы, Там, на белай, Поўня лье святло. Там, на горцы, Там, на белай, Наўі шэпчуць Ў голлі дрэваў. Там, на горцы, Там, на белай, Свет, Што спіць даўно. Той маўклівы, змрочны край Рассцяліў балот дываны. Там ўладарыць гаспадар, Ад людскога болю п'яны. Чорных вершнікаў вядзе Па-над краем цёмных мрояў, Па атручанай дрыгве, Дзе знікае ўсё жывое... Там, на горцы, Там, на белай, Хіжым вокам Сочыць неба. Там, на горцы, Там, на белай, Поўня лье святло. Там, на горцы, Там, на белай, Наўі шэпчуць Ў голлі дрэваў. Там, на горцы, Там, на белай, Свет, Што спіць даўно. Воўчы час, вароны час, Час жахлівага маўчання. З краю ў край па ўсёй зямлі Зноў нясецца паляванне. Над балотамі ляглі Цені прывіднага царства. Людзям дорыць ланцугі Край, атручаны вар'яцтвам. Той маўклівы, змрочны край Рассцяліў балот дываны. Там ўладарыць гаспадар, Ад людскога болю п'яны. Чорных вершнікаў вядзе Па-над краем цёмных мрояў, Па атручанай дрыгве, Дзе знікае ўсё жывое... Там, на горцы, Там, на белай, Хіжым вокам Сочыць неба. Там, на горцы, Там, на белай, Поўня лье святло. Там, на горцы, Там, на белай, Наўі шэпчуць Ў голлі дрэваў. Там, на горцы, Там, на белай, Свет, Што спіць даўно. Там, на горцы, Там, на белай, Хіжым вокам Сочыць неба. Там, на горцы, Там, на белай, Поўня лье святло.
8.
А Славене ды Росе Вецер, браце, раскажы Гоманам дубоў, Як калілася ў зямлі Ой ды руда кроў, Як над домніцай каваль Нагавор шаптаў, Як ў далонях востры меч Ворагаў шукаў. Пярун, бацька, пакажы З глыбіні нябёс Славу, што няслі дзяды -- Князь Славен ды Рос. Як у водблесках агней Стала племя-род, Як няслі на поўнач струг Плыні буйных вод. Чараўніцы, зоры ясныя, Зоры ясныя, дзевы красныя! Вы ляціце на прасторах - Выпіце людское гора, Засцяліце бездань неба Дываном са злата-срэбра, Абдыміце Русь крыламі, Славу, што расла вякамі!
9.
Спела жыта Спела жыта, ой вызвоньвала, Ой ды вызвоньвала. Ясна сонейка зазывала, Ой ды чырвонае. Каласілась злата зерне ў полі, Ў полі ой шырокім. У снапы цяжкія каласы вязалі Ой Дажбожжы ўнукі. Белабог, Чарнабог, Зямлі цвердзь, нябёс звод. Белабог, Чарнабог, Стар-укладам жыве род. Белабог, Чарнабог, Зямлі цвердзь, нябёс звод. Белабог, Чарнабог, Стар-укладам жыве род. Спела жыта, ой вызвоньвала, Ой ды вызвоньвала. Ясна сонейка зазывала, Ой ды чырвонае.

about

Second full lenght album

Mixing and mastering:
Alexey Bolotov

Recording:
Dzmitry Auchynnikau
Dzmitry Famin

Guest musicians:
Cymbalo - Valiancina Marchinskaja
Pipes - Dzmitry Kuks
Acoustic guitar - Aliaxandar Kliuchnikau

credits

released December 21, 2016

license

all rights reserved

tags

about

Lutavierje Minsk, Belarus

Lutavierje is a Belarusian pagan folk metal band from Minsk, formed in 2006. Had many perfomances in Belarus, Ukraine, Russia, Lithuania.

contact / help

Contact Lutavierje

Streaming and
Download help

Report this album or account

If you like Lutavierje, you may also like: